Школьный музей

Тэматычная экскурсія “Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

развернуть

Экскурсія «Дабрабыт і духоўнасць у хаце»

развернуть

развернуть

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“ Новапалеская сярэдняя школа Салігорскага раёна”

 

ГІСТАРЫЧНЫ  МУЗЕЙ

“ БЕЛАРУСКАЯ ХАТА”

 

 

 

 

ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ “ БЕЛАРУСКАЯ ХАТА”

     У 1993 годзе ў ДУА “Новапаленскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна” пачаў працаваць гістарычны музей “Беларуская хата”. У аснову яго экспазіцыі былі пакладзены матэрыялы, сабраныя навучэнцамі,педагогамі, законнымі прадстаўнікамі. Гэта прадметы хатняга ўжытку.  За  час свайго існавання музей стаў цэнтрам фальклорна-этнаграфічнай, краязнаўчай  і вучэбна-выхаваўчай работы. Расла цікавасць навучэнцаў і педагогаў да гісторыі сваёй маленькай радзімы.Узнікла жаданне захаваць традыцыі, духоўныя каштоўнасці свайго куточка Бацькаўшчыны. 

Да гэтага часу музей налічвае 170 экспанатаў асноўнага фонду, якія з’яўляюцца першакрыніцамі звестак пра быт, культуру і традыцыі нашых продкаў.

      Музей праводзіць пошукавую дзейнасць, накіраваную на  вывучэнне гісторыка-культурных, этнаграфічных працэсаў, падзей, фактаў, помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго краю.  Гэтай працай зацікаўлены навучэнцы,  у іх ёсць жаданне займацца захаваннем прадметаў даўніны, збіраннем фальклорных матэрыялаў, уключэннем ў гэтую працу бацькоў.

Адным з накірункаў дзейнасці музея з’яўляецца папаўненне яго фонда новымі экспанатамі. З гэтай мэтай кожны год праводзіцца акцыя “ Захаваем спадчыну”.Для наведвальнікаў музея праводзяцца аглядавыя і тэматычныя экскурсіі. У музеі праводзяцца ўрокі  па вучэбных прадметах “ Чалавек і свет”, беларускай літаратуры, гісторыі, пазакласныя мерапрыемствы, прадметныя тыдні, конкурсы, віктарыны і іншыя формы дзейнасці.

Музей – актыўны ўдзельнік рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

“ Я гэты край Радзімаю заву”.    Шляхі пазнання роднага краю вельмі разнастайныя. У нашай установе адукацыі музей стаў цэнтрам, які вядзе самую шырокую дзейнасць па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы, роднага краю, абрадаў і традыцый беларускага народа.

Ведаць свой край патрэбна, каб потым у ім жыць, бо як сказаў Пімен Панчанка: “ Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны…”  

    

 


Уліковая картка

гістарычнага музея « Беларуская хата»

ДУА « Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна»

 

Назва музея  «Беларуская хата»

Профіль музея: гістарычны

Дата стварэння музея  31.08.1993  Загад №2 ад 31.08.1993 года

Характарыстыка музейнага памяшкання:

Музей размешчаны на 1 паверсе  будынка ўстановы адукацыі ў асобным пакоі. Плошча музейнага памяшкання складае 30 кв.м.,  мае насценную экспазіцыю.

 

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1.Прадметы быту селяніна

  1. Адзенне і абутак беларусаў
  2. Непаўторны свет ткацтва.                               
  3. Покуць, або чырвоны кут, і яго сакральнасць.
  4. Крылы льняныя-ручнікі .              

 

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 170

Дапаможнага фонду –

Званне “народны” –

Найбольш каштоўныя экспанаты: кросны, ступа, калаўрот, андаракі

Адрас музея,тэлефон: аграгарадок Новапалескі, вуліца Кальцавая, 13

т. 271-248

 

Дырэктар установы адукацыі                            Н.М.Жудрык

 

Кіраўнік музея                                                     В.У.Сніцарэнка

 

 

Мэта работы музея:

спрыяць фарміраванню духоўнага свету асобы, патрыятычных пачуццяў на аснове ведаў пра гістарычнае мінулае, культурную спадчыну беларускага народа.

 Задачы работы музея:

  • папулярызаваць калекцыю экспанатаў музея, якія характарызуюць культуру і побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад беларускага народа;
  • фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любві да сваёй зямлі, народа, мовы, павагі да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў.
  • з дапамогай сучасных тэхналогій даць навучэнцам магчымасць убачыць нацыянальныя звычаі і традыцыі ў незвычайным ракурсе, звярнуць увагу на той пласт культуры і нацыянальнай самасвядомасці, які існуе побач з ім.
  • выхаванне мастацкага густу, любові да роднай культуры, падрыхтоўка здольных творцаў у галіне этнакультуры.

 

 

Асноўныя накірункі дзейнасці

гістарычнага  музея

“ Беларуская хата”

 

  • Турысцка-краязнаўчая дзейнасць (паходы, падарожжы, дні турызму і краязнаўства, агляды-конкурсы, выставы, вочныя і завочныя экскурсіі);

 

  • Навукова-даследчая дзейнасць (этнаграфічныя чытанні, даследчыя работы, конкурсы, музейныя ўрокі);

 

  • Экскурсійная дзейнасць (тэматычныя і аглядавыя экскурсіі, лекцыі-экскурсіі аднаго экспаната, міні-экскурсіі для самых маленькіх навучэнцаў);

 

  • Культурна- масавая дзейнасць (святы, абрады, гульні, вусныя часопісы, выставы).

 

  • Праца з тэатральным калектывам “ Крынічка”

 

 

СТРУКТУРА РАБОТЫ

гістарычнага музея “ Беларуская хата”

  1. Сектар збору, уліку і захавання матэрыялаў

Члены сектара:

  1. Ісаеня Карына
  2. Смалянкова Анастасія
  3. Сектар экскурсій

Члены сектара:

1.Літвінюк Вера

  1. Хаменя Аляксандра
  2. Гірэль Марк
  3. Сектар афармлення экспазіцый і выстаў

Члены сектара:

  1. Махосаў Аляксандр
  2. Дытман Дзмітрый
  3. Сектар культурна-масавай работы

Члены сектара:

1.Чахольская Ульяна

2.Наумовіч Аніта

 

Запрашаем

у  гістарычны  музей

«Беларуская хата»

  

   

 

 

 

 

Старонка родная – сінявокая Беларусь.

Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць

у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру і побыт,

уявіць, як жылі нашы дзяды і прадзеды.

Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна

заўсёды памятаць, што мы – беларусы,

што жывём на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас,

суцяшае і абярагае ў часы нягод.

  

  

 

 

Ад прадзедаў спакон вякоў

Нам засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна нам ласкай матчынай.

                                                                                                 

Багацце народа – гэта не толькі развітая эканоміка, але і ў першую чаргу высокая нацыянальная самасвядомасць, права ведаць сваю гісторыю, карыстацца роднай мовай, культурай, паважаць народныя традыцыі.

          Народная педагогіка назапасіла значныя сродкі эфектыўнага выхавання: родная мова, фальклор, народныя гульні, традыцыі, абрады і іншыя. Яны даюць магчымасць не проста знаёміць навучэнцаў з духоўнай спадчынай, але і перадаць ім яркія, змястоўныя веды пра родны край, пра мінулае і сучаснае.

       Нашы навучэнцы ўпэўнены: чым больш знаёмішся з гісторыяй сваёй роднай зямлі, тым больш пераконваешся , якая багатая гісторыя нашай Айчыны. Сапраўды, нам ёсць , чым ганарыцца, ёсць на чым вучыцца, ёсць пра што памятаць. Дзякуючы рабоце гістарычнага  музея навучэнцы пачынаюць усведамляць, што вывучаць патрэбна, каб ведаць, ведаць-каб памятаць, а памятаць, каб жыць.Установа адукацыі прызвана стаць захавальніцай этнаграфічнай спадчыны, паколькі займаецца выхаваннем грамадзяніна, патрыёта-чалавека з пачуццём уласнай  і нацыянальнай годнасці.

                                     

Ёсць такі выраз: танцаваць ад печы.

Пачнём і мы нашу размову ад печы.

Печ займае ў сялянскай хаце важнае і пачэснае месца.

Яе роля не толькі ў практычным прызначэнні: печ абагравае хату, у ёй вараць ежу, на ёй спяць, адпачываюць, лечацца.

Печ была своеасаблівым цэнтрам хаты, увасабленнем старажытнага ачагу,

без якога немагчыма ўявіць сабе чалавечае жыццё.

 

 

Ёсць у вясковай хаце кут, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар.

Покуць – так называецца гэта пачэснае месца ў хаце.

 Покуць – гэта кусочак храма ў хаце.

Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы з выявамі Ісуса Хрыста і святых.

Яны маўклівай малітваю асвячаюць хату і жыццё людзей у гэтай хаце.

Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы вешаюць узорныя ручнікі-набожнікі

 

Ідэальным месцам для гадавання немаўляці была калыска – вісячы ложачак,

які лёгка і плаўна пагойдваўся,  калі маці калыхала дзіця.

Гэта скрыначка з дошак, крыху звужаная ўнізе.

Чатыры вяроўкі давалі калысцы ўстойлівасць.

Уверсе, дзе вяроўкі сыходзіліся, іх абвязвалі  краем ільняной посцілкі,

белай альбо ўзорыстай. Утвараўся маленькі шацёр,  які засцярагаў дзіцё ад холаду, яркага святла, шуму і мітусні хатніх насельнікаў.

У шатры было дастаткова паветра, дзіця магло вольна дыхаць.

 

 

Ступа – высакаваты драўляны стаячок, у якім таўкуць крупы.

Рабілі ступу з цвёрдага дрэва.  Выбіралі прыдатны дуб

ці граб, адпілоўвалі ад ствала ладны кавалак і выдзёўбвалі

ў ім глыбакаватую  выемку, звужаную ўнізе. 

У гэту выемку і засыпалі зерне.

Таўкач – драўляная качалка з паўкруглымі канцамі і выемкаю пасярэдзіне,

каб лаўчэй было трымаць.

 

 

                    

Кросны  - гэта самаробны ткацкі станок . Рыпелі панажы, стукалі бёрда з набіліцамі, хадзілі ўверх – уніз ніты – і ткалася платно, белае ці расквечанае яркімі ўзорамі. Панажы прыводзяць у рух ніты, ніты разыходзяцца і ўтвараюць  зеў,  у які, бегаючы, і нырае чаўнок.

Папярочныя і падоўжаныя ніці пры гэтым  пераплятаюцца,і плыве,

накручваецца на валік  шырокая стужка палатна.

 

                   

Гліняны посуд: збаны, глякі, міскі,кубкі – неабходныя рэчы

ў гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако,

смятана, тварог, масла, сала топленае .

 

                        

Бялізну мылі ў ночвах,  якія рабілі  з мяккай драўніны – ліпы.

Гэтыя ночвы служылі і калыскай для дзяцей.

 

 

                              Прылады хатняга ўжытку нашых продкаў

                               (ступа, калаўрот, грэбень, кубел,прасніца)

 

                                

Кашалі, сявенькі – асноўныя прылады продкаў у паўсядзённай дзейнасці

 

                                  

Вельмі смачны хлеб ды з маслам.

Вось перад вамі бойка, у якой даўней білі масла.

 

Непаўторны свет ткацтва і вышыўкі

Выстава «Ручнік як лёс»

 

   

                        

 

Спадчына - народа нашага багацце,

Скарбніца, што засталася на шчасце.

І скарб гэты трэба ўсім захаваць,

Каб потым нашчадкам сваім перадаць.

 

 

 

 

 

НАШЫ ЭКСКУРСІІ

 

  1. Запрашаем у хату, госцейкі нашы!

2.Прылады працы і быту нашых продкаў

  1. Покуць-самае пачэснае месца ў хаце
  2. Посуд нашых продкаў
  3. Непаўторны свет ткацтва
  4. Прыгажосць хаты – вышываныя ручнікі
  5. Аграгарадок Новапалескі ўчора і сёння

 

 

 

 

ТЭМАТЫЧНЫЯ  ЛЕКЦЫІ

  • Восень-пагод восем
  • Святы Пакроў пакрыў зямлю
  • Зямля збіраецца на адпачынак.
  • Гадавое свята беларусаў Пакровы
  • Калыханка ў беларусаў
  • Калыска ў беларусаў
  • Ступы і жорны ў побыце беларусаў
  • Драўляная хата – традыцыйнае жыллё беларуса
  • Беларускі трапкач
  • Сімволіка ручніка
  • Духоўныя святы
  • Вялікдзень-вялікі дзень
  • Прылады працы нашых продкаў

 

 

 

 

НАШЫ ПОСПЕХІ

2021/2022 навучальныгод

 Раённы этап конкурсаў рэспубліканскай акцыі “ Я гэты край Радзімаю заву”

1.Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “ Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”

Намінацыя “ Музейная гульня”

ДЫПЛОМ 1 СТУПЕНІ

.2  Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Намінацыя “ Гісторыя аднаго экспаната”

ДЫПЛОМ 2 СТУПЕНІ

 

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ

У НАШ МУЗЕЙ!

 

План мерапрыемстваў гістарычнага музея “ Беларуская хата”, прысвечаных

Году народнага адзінства

Дзяржаўнай установы адукацыі “ Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна”

на I паўгоддзе 2021/2022 навучальнага года

Мерапрыемствы

 

Дата

Удзельнікі

Адказны

1.

Афармленне інфармацыйнага стэнда

 “ 2021 год-Год народнага адзінства”

10.09

савет музея

Сніцарэнка В.У.

2.

Конкурс чытальнікаў “ Рыфмуецца з Радзімай”

11.09

5-6 класы

Савет музея

3.

Афармленне фотапанарамы

 “ Сэрца зямлі маёй”

13.09

савет музея

Савет музея

4.

Літаратурная кампазіцыя “ Мы – адзінае цэлае”

14.09

3-4 класы

Сніцарэнка В.У.

5.

Патрыятычная акцыя “ Дастойныя нашчадкі нашай краіны” (наведванне помніка пагранічнікам ва ўрочышчы Муравейна в.Вялічкавічы)

15.09

4 клас

Шавель А.А.

Сніцарэнка П.В.

6.

Час беларускіх народных гульняў “Вянок гульняў”

15.09

дашкольнікі

Савет музея

7.

Тэматычная экскурсія  “ Мой народ-мой гонар”

16.09

7 клас

Экскурсаводы

8.

Турыстычны велапаход па маршруту

“Навекі ў памяці народнай”

“ аг.Новапалескі – в.Загліннае

(наведаць помнік спаленым жыхарам) – аг.Новапалескі

17.09

5-7 класы

Сніцарэнка В.У.

Сніцарэнка П.В.

9.

Конкурс малюнкаў на асфальце

 “ Я, ты, ён, яна – разам  цэлая краіна!”

09.10

1-5 класы

Сніцарэнка В.У.

10.

Круглы стол “Адзінства. Грамадзянскасць. Патрыятызм””

29.10

9-10 класы

Сніцарэнка В.У.

11.

Патрыятычная акцыя “ Карагод дружбы “

23.11

1-6 класы

Савет музея

12.

Удзел у раённай акцыі “ Цуды на Ражаство”

18.12

1-10класы

Сніцарэнка В.У.

                                                    

                                Кіраўнік музея     В.У.Сніцарэнка

 

 

Году народнага адзінства прысвячаецца

              

 

ГРАФІК РАБОТЫ

ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ «БЕЛАРУСКАЯ ХАТА»

ДУА «Новапалескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна»

на 2020/2021 навучальны  год

 

ПАНЯДЗЕЛАК: 13.00 – 13.45

                      14.00 – 15.00

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

14.10-21.10 Неделя родительской любви

0-02-05-b163cfe0dfcff15ed0059843a5aadc79ef9e071986f218354b4ba06fccf4c83b_ffd568080-02-05-0aa72427cc253e3083f1dc5f8e982d62693f536458bde88fdad616d7d6147943_39333f7a0-02-05-a70dd34dea7db324386d201219ad3e25a79d83afba2b30370e16a7f30dd65a28_90c8186c0-02-05-e34e2984d7aac89fa72bd49f721229cf9d4cfd2249f8ea773591267d9c90f1e8_7f9a41310-02-05-e60f36340ba008ca9f63680420b24debb42b9a1c0970188604386acb2e2b0d40_119ec7760-02-05-5b1efebe4b9716400e65e841a4238d0d426953d66ec7d460dac094d8363ee2c0_a1580d530-02-05-985d1df5504c1d4649e614bd74a61835808657a35d6af657c3ba476bc00b8876_b49842930-02-05-ae410346c8801f947b87b71b8d7a27d3a10cdaafd79f12f07162ef8e180b043c_e98ee21a0-02-05-d3c358e29e5ba000bc53e65948bffe31e72f1011ebb72809895c3458260b58d4_69a316b70-02-05-d80c1dacd84a44b98e2f2080a1259eb116f8ef1a66e2296872fa3dfca91a4acf_151e26af0-02-05-d80c1dacd84a44b98e2f2080a1259eb116f8ef1a66e2296872fa3dfca91a4acf_7650024e0-02-05-305d8c6f43eaa170e88f479efb9151c0b488b619db1b11c40fbbbc1b92416f23_7ea150b00-02-05-05118498983c16ccea3f4d11bb601f57fa5bc7ab5b1de124e96feb666c6d2281_573403610-02-05-c4a8cbd58c106ad9fb4028c665be4ef5772f29c0c6c5513eb00924c6d3c06536_fca65643

Неделя краеведения

С 10.01 по 15.01 в нашем учреждении образования проходила неделя краеведения под девизом «По тропинкам мы идём, край родной свой познаём!». С учащимися II-III классов была проведена интеллектуально-познавательная игра с элементами викторины «Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…». В игре ребята проявили свои интеллектуальные способности в ответах по своему родному краю, с большим интересом учились составлять пословицы, отгадывать загадки. Краеведческий урок «Наши земляки - Герои Советского Союза» был проведен для учащихся 5 класса. Ребята узнали о своих героях-земляках, которые в годы Великой Отечественной войны проявили подвиг, мужество, стойкость. Героями Советского Союза стали герои-земляки Солигорщины: В.З.Корж, Л.З.Муровицкий, Е.К.Стемпковская, Д.С.Наруцкий, А.А.Жук.

Виртуальная экскурсия «Путешествие по Беларуси» очень заинтересовала учащихся классов. Ребята участвовали в трех турах. За время экскурсии ребята узнали много интересного и поделились своими знаниями. Хотелось бы отметить таких ребят, как, Гетель Анна, Литвинюк Тимофей, Корениха Евгений. Весёлые перемены под названием «Старинные народные забавы» проводились для учащихся 1-4 классов на протяжении всей недели. Заключительным мероприятием стал «Колядный фест» с театрализованным представлением «Коляда-Колядица», с песнями, танцами, колядным угощением.

Урок исторической памяти "И помнить страшно, и забыть нельзя"

Літаратурна-этнаграфічная віктарына "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

Урок патриотической памяти "О чем звонят колокола Хатыни?"

Митинг "Память"

       

Неделя родной земли

      

поделиться в: